Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ўручыў намесніку міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь пісьмо аб акрэдытацыі
12.10.2023 / 16:33 | Aktualizováno: 12.10.2023 / 16:39
20 верасня 2023 года спадар Томаш Крыл, які мае дыпламатычны ранг пасла, быў прыняты намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь спадаром Юрыем Амбразевічам з нагоды перадачы пісьма міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі аб акрэдытацыі. У адпаведнасці з дадзеным дакументам спадару Томашу Крылу даручаецца выкананне абавязкаў Паверанага ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.