The Strudel Cup 2026
29.04.2026 / 08:06 | Aktualizováno: 29.04.2026 / 08:07
У Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь ужо ў другі раз прайшло кулінарнае спаборніцтва The Strudel Cup, якое ў нефармальнай сяброўскай атмасферы аб’яднала дыпламатычныя місіі, міжнародныя арганізацыі і прадстаўнікоў мясцовай супольнасці.
У спаборніцтве па выпяканні салодкіх і салёных штрудэляў паўдзельнічалі дыпламатычныя місіі, якія дзейнічаюць у Мінску, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і яўрэйскай супольнасці. Сёлетняе мерапрыемства стала працягам паспяховай прэм’еры ў мінулым годзе і пацвердзіла, што гастраномія можа стаць натуральным інструментам дыпламатыі сяброўства.
Пераможцаў галоўнага конкурса вызначала прафесійнае журы ў складзе кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў Чэшскай Рэспублікі, Аўстрыі і Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза. 1-е месца заняла Бразілія, 2-е – Чэхія, а 3-е – Польшча. Каманды-прызёры атрымалі кухонную дошку з назвай мерапрыемства і кулінарную лапатку ад чэшскага пасольства, а таксама аўстрыйскае віно.
У ацэнку ўключыліся і госці мерапрыемства, галасуючы за найлепшы салодкі штрудэль (пераможца – Бразілія) і найлепшы салёны штрудэль (пераможцы – Чэхія і Балгарыя). У праграму мерапрыемства ўваходзіла таксама віктарына, перамогу ў якой падзялілі паміж сабой каманды Францыі і Вялікабрытаніі.
Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь дзякуе ўсім удзельнікам за прыемную атмасферу і ўжо з нецярпеннем чакае спаборніцтва The Strudel Cup ў наступным годзе.