
Выстава «Святая княгіня Людміла» ў парафіі Святога Духа ў Віцебску
04.08.2022 / 15:53 | Aktualizováno: 08.08.2022 / 12:37
Пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі і Яго Эксцэленцыя біскуп віцебскі Алег Буткевіч у нядзелю 31 ліпеня 2022 года ўрачыста адкрылі выставу «Святая княгіня Людміла» ў парафіяльнай залі пры касцёле Святога Духа ў Віцебску.
Ва ўступных прамовах было ўзгадана гістарычнае значэнне для чэшскай нацыі святой Людмілы, ад забойства якой у мінулым годзе прайшло 1100 год, а таксама яе ўнука – святога Вацлава. Пасол Томаш Перніцкі таксама ўзгадаў гісторыю культу святога Вацлава на тэрыторыі Віцебскай вобласці і звярнуў увагу на датаваную ХІІ стагоддзем фрэску святога Вацлава ў праваслаўным кляштары святой Еўфрасінні Полацкай у Полацку.