
Прадстаўнікі беларускіх малочных заводаў цікавяцца чэшскімі тэхналогіямі
03.11.2019 / 20:01 | Aktualizováno: 07.11.2019 / 14:39
У адказ на афіцыйны ўдзел чэшскіх кампаній у Міжнароднай спецыялізаванай сельскагаспадарчай выставе "БЕЛАГРА" ў Мінску ў кастрычніку адбыўся візіт прадстаўнікоў беларускіх малочных заводаў у Чэхію. Паездка была фінансавана ў рамках праекта падтрымкі эканамічнай дыпламатыі з мэтай знаёмства чэшскіх кампаній з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў, зацікаўленымі ў пастаўках тэхналагічнага абсталявання.
У суправаджэнні прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі дэлегацыя наведала вядучыя прадпрыемствы малочнага сектара і ўдзельнічала ў перамовах з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі Паўлам Веселым. Тэмай паездкі стала неабходнасць мадэрнізацыі беларускіх малочных заводаў і магчымасць прыцягнення чэшскіх тэхналогій.
Падтрымка ў рамках эканамічнай дыпламатыі дапамагае паглыбіць кантакты паміж чэшскімі і беларускімі кампаніямі і такім чынам умацаваць добрую традыцыю паставак чэшскіх тэхналогій на беларускі рынак. У сувязі з гэтым намерам рэалізацыя дзелавой паездкі з'яўляецца лагічным крокам для падтрымкі канструктыўнага дыялогу з абодвух бакоў, за якім у чэрвені наступнага года мог бы ажыццявіцца візіт Міністра сельскай гаспадаркі Чэшскай Рэспублікі Міраслава Томана з мэтай аказання дапамогі пры рэалізацыі канкрэтных праектаў.