Чэшскі стэнд на 26-м Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску
08.02.2019 / 12:14 | Aktualizováno: 08.02.2019 / 12:20
Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў супрацоўніцтве з чэшскім Цэнтрам ў Кіеве 6 лютага адкрыла чэшскі стэнд на 26-м Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску. На адкрыцці стэнда таксама прысутнічаў пасол Томаш Перніцкі.
На чэшскім стэндзе прадстаўлены сучасная кніжная прадукцыя чэшскіх выдавецтваў, у тым ліку ўнікальныя калекцыі чэхаславацкіх і чэшскіх коміксаў. У межах выставы запланаваны чатыры суправаджальныя мерапрыемствы. У першы дзень беларускі журналіст, пісьменнік і рэдактар «Свабоднай Еўропы», які жыве ў Празе, Сяргей Шупа прачытаў цікавую лекцыю "Беларускія старонкі: чэшская літаратура ў беларускім перакладзе». Днём пазней, 7 лютага, а 18:00, адбулася лекцыя пад назвай «Robot tuneluje» аб адукацыі ў Чэшскай Рэспубліцы і курсах чэшскай мовы ў Мінску, якую прачытала дырэктар Чэшскага цэнтру ў Кіеве Люцыя Ржэгоржыкава. На пытанні зацікаўленых адказала дырэктар моўнай школы «LinguaLand» Алена Валадзько, якая арганізуе курсы чэшскай мовы пры падтрымцы пасольства.
У суботу і нядзелю каля чэшскага стэнда пройдуць яшчэ два мерапрыемствы ў супрацоўніцтве з моўнай школай «LinguaLand». У суботу, 9 лютага, у 16.00 адбудзецца віктарына па гісторыі і культуры Чэскай Рэспублікі з кніжнымі прызамі. У нядзелю, 10 лютага, а 10 гадзіне раніцы адбудзецца дыскусія з выкарыстаннем моўных методык па эфектыўным навучанні мове ў 21 стагоддзі.
На працягу ўсёй выставы наведвальнікі змогуць набыць на стэндзе часопіс на беларускай мове аб чэшскай культуры і літаратуры «Czech In», рэкламныя матэрыялы аб Чэшскай Рэспубліцы і даведацца падрабязнасці аб навучанні чэшскай мове ў Беларусі.
Пасольства таксама дзякуе валанцёрам – багемістам з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія дапамагаюць падтрымліваць працу чэшскага стэнда.