Памяць аб Міжнародным дні памяці ахвяр Халакосту
27.01.2022 / 13:48 | Aktualizováno: 27.01.2022 / 15:28
З нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту пасол Томаш Перніцкі 27 студзеня 2022 года ўшанаваў памяць усіх чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, якія загінулі пакутніцкай смерцю падчас Другой сусветнай вайны не толькі ў гета ў Мінску, але і ў лагеры смерці ў Малым Трасцянцы на ўскраіне Мінска, непадалёк ад горада Баранавічы.
У гэты ж дзень Пасол Чэшскай Рэспублікі таксама прысутнічаў на ўшанавальным сходзе каля мемарыяла «Яма», які знаходзіцца на месцы былога Мінскага гета. У памятным мерапрыемстве, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік, рабін г. Мінска і шэраг паслоў, акрэдытаваных у Беларусі.