па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
ZÚ Minsk

The Strudel Cup

The Strudel Cup

У суботу 29 сакавіка 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылася сустрэча прадстаўнікоў дыпламатычных місій замежных краін, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі. больш ►

Жалобнае мерапрыемства ў Хатыні

Chatyň

21 сакавіка 2025 года кіраўнік чэшскай дыпламатычнай місіі ў Мінску спадар Томаш Крыл прыняў удзел у жалобным сходзе з нагоды 82-й гадавіны трагедыі, што адбылася ў 1943 годзе ў беларускай вёсцы Хатынь. больш ►

Падтрымка праекта місіі “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Malé lokální projekty

14 сакавіка 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылося падпісанне дамовы аб рэалізацыі праекта рэлігійнай місіі “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з выкарыстаннем падтрымкі з боку Чэхіі. больш ►

Перадача копіі статуэткі Пражскага Дзіцятка Езуса беларускім каталіцкім вернікам

Pražské Jezulátko

1 снежня 2024 года – у першую нядзелю Адвэнту – дыпламаты чэшскага пасольства ў Мінску перадалі прадстаўнікам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі копію статуэткі Пражскага Дзіцятка Езуса, арыгінал якой выстаўлены ў касцёле Панны Марыі… больш ►

Жалобнае мерапрыемства ля Баранавіч

Pilíř v Baranoviči

20 лістапада 2024 года Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Томаш Крыл ушанаваў памяць чэшскіх яўрэяў, забітых падчас Другой сусветнай вайны ля горада Баранавічы ў Брэсцкай вобласці. больш ►

Святкаванне 35-й гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі ў тагачаснай Чэхаславакіі

17. listopad 1989

18 лістапада 2024 года ў Мінску прайшоў урачысты прыём з нагоды 35-й гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі, арганізаваны сумесна Пасольствам Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. больш ►