па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Візіт Намесніка Міністра сельскай гаспадаркі Чэшскай Рэспублікі ў Беларусь будзе суправаджацца прадпрымальніцкай місіяй

14-17 красавіка 2015 г. у рамках праекта эканамічнай дыпламатыі МЗС ЧР Рэспубліку Беларусь наведае місія чэшскіх прадпрымальнікаў. Мэтай візіту з'яўляецца пошук канкрэтных інвестыцыйных магчымасцяў у Рэспубліцы Беларусь.

У той жа час місія прадпрымальнікаў, арыентаваная на сельскую гаспадарку, будзе суправаджаць Намесніка Міністра сельскай гаспадаркі Чэшскай Рэспублікі сп-ню Яраславу Бенеш Шпалкаву падчас яе візіту ў Беларусь.

Прадпрымальніцкая місія пройдзе ў рамках узмацнення гандлёвага абмену паміж ЧР і Беларуссю з акцэнтам на рост чэшскага экспарту. Місія, падрыхтаваная сумесна з Палатай па эканамічных сувязях з краінамі СНД і яе партнёрам у Беларусі – Гандлёва-прамысловай палатай, – плануе прыняць удзел у чэшска-беларускай гандлёвай канферэнцыі і звязаных з ёй двухбаковых перамовах удзельнікаў місіі з мясцовымі партнёрамі па канкрэтных інвестыцыйных прапановах. У планы місіі таксама ўваходзяць перамовы з Намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі Чэшскай Рэспублікі, наведванне некаторых беларускіх заводаў і ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе "Свет малака і сыру», якая пройдзе ў Мінску ў той жа час.