Чэшска-беларускі бізнэс-форум у Мінску і Віцебску
05.11.2019 / 10:29 | Aktualizováno: 14.11.2019 / 10:45
Чэшска-беларускі бізнэс-форум у Мінску і Віцебску
29 і 30 кастрычніка 2019 года пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай па краінах СНД арганізавала бізнес-форумы ў Мінску і Віцебску, у якіх, акрамя прадстаўнікоў EGAP і Чэхаславацкага гандлёвага банка, прынялі ўдзел супрацоўнікі кампаніі Metrostav, а таксама ERC-TECH a.s., MORAVIA SYSTEMS a.s., UNIS a.s., SMART HEATING TECHNOLOGY a.s. і MAVEL a.s. З беларускага боку ў бізнес-форумах прынялі ўдзел прадстаўнікі некалькіх дзясяткаў кампаній, якія выказалі зацікаўленасць у больш цесным супрацоўніцтве з чэшскімі прадпрымальнікамі.
Сп-р Марцін Тлапа, намеснік міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі, выступіў на адкрыцці бізнес-форумаў у Мінску і Віцебску ад імя чэшскага боку. Сустаршыня Сумеснай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь сп-р Яўген Шастакоў выступіў на адкрыцці бізнес-форуму ў Мінску ад імя беларускага боку.