У Мінску ўпершыню адзначылі Міжнародны дзень мірнага суіснавання
04.02.2026 / 14:36 | Aktualizováno: 04.02.2026 / 14:37
28 студзеня 2026 года ў Доме дружбы ў Мінску прайшло дыскусійнае мерапрыемства і свецкі раўт з нагоды Міжнароднага дня мірнага суіснавання – новага памятнага дня, заснаванага ААН. Сустрэча была арганізавана Офісам Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь з запрашэннем да ўдзелу прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, дыпламатычнага корпуса, рэлігійных абшчын і грамадзянскай супольнасці. У мерапрыемстве прыняло ўдзел і Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
У 2025 годзе Генеральная Асамблея ААН устанавіла 28 студзеня Міжнародным днём мірнага суіснавання. Сёлета гэтая дата афіцыйна адзначаецца ўпершыню. Мэтай устанаўлення новай памятнай даты з'яўляецца падтрымка ўзаемапаразумення, узаемапавагі і інклюзіі ў кожным грамадстве і кожнай краіне.
На сустрэчы ў Мінску галоўнымі прамоўцамі сталі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта і Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў. У іх выступах было акцэнтавана значэнне дыялогу і аднаўлення даверу ў часы пастаяннага ўзмацнення палярызацыі. Было агучана, што гэтая сустрэча адкрывае шэраг супольных мерапрыемстваў ААН і Рэспублікі Беларусь, запланаваных на 2026 год.
