
Фота: ZÚ Minsk
Віншуем спадара Алеся Бяляцкага з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі міру
10.10.2022 / 12:44 | Aktualizováno: 10.10.2022 / 12:48
Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь шчыра віншуе праваабаронцу Алеся Бяляцкага з прысуджэннем яму Нобелеўскай прэміі міру.
З гэтай нагоды пасол Томаш Перніцкі і намеснік пасла Петр Галакса скіравалі спадару Алесю Бяляцкаму, які з ліпеня 2021 года ўтрымліваецца ў следчым ізалятары ў Мінску, віншавальную тэлеграму.