
Стыпендыі Южнамараўскага цэнтра міжнароднай мабільнасці для навучання ў Брно
18.07.2018 / 16:14 | Aktualizováno: 18.07.2018 / 16:32
Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску звяртае ўвагу беларускіх студэнтаў на магчымасць атрымання частковай стыпендыі ў памеры 50% аплаты за навучанне (да 1500 еўра) ў рамках магістарскіх праграм тэхнічнага напрамку на англійскай мове ў горадзе Брно (Чэшская Рэспубліка).
Факультэты універсітэтаў Брно запрашаюць замежных студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў для навучання ў зімовым семестры (з канца верасня - пачатку кастрычніка 2018 года), а таксама ў летнім семестры (з лютага 2019 года). Дадатковую інфармацыю вы знойдзеце ў дадатку ў інтэрактыўнай брашуры пра стыпендыі на англійскай мове. Апошні тэрмін падачы онлайн-заявак – 10 жніўня 2018 года. Інфармацыя на сайце JCMM: http://www.jcmm.cz/projekt/stipendia_en.