па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: (@MZV)
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Візіт палітычных дырэктараў міністэрстваў замежных спраў краін Вышаградскай групы ў Рэспубліку Беларусь

9 лютага 2016 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь палітычных дырэктараў міністэрстваў замежных спраў краін Вышаградскай групы Івана Естржаба (Чэхія), Левентэ Бенкё (Венгрыя), Багумілы Ордык (Польшча) і Пэтэра Мішыка (Славакія).
 
У рамках візіту адбылася сустрэча палітычных дырэктараў з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем, падчас якой былі абмеркаваныя пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Вышаградскай групай, перспектывы нармалізацыі адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, а таксама шэраг тэм міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

У той жа дзень адбыліся перамовы дэлегацыі Вышаградскай групы з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аленай Купчыной.