Парадак падачы заявы на візу
16.01.2005 / 23:12 | Aktualizováno:
(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 25.12.2009 / 01:00.)
Парадак падачы заявы на візу З улікам колькасці жадаючых, якія штодзённа звяртаюцца з просьбай аб афармленні візы, мы вымушаны, па тэхнічных прычынах, прымаць толькі асабіста прынесены поўны камплект дакументаў, неабходных для афармлення візы ў ЧР. Не прымаюцца заявы дасланыя ў пасольства
Парадак падачы заявы на візу
Дакументы на візу падае кожны жадаючы асабіста.
Не прымаюцца заявы дасланыя ў пасольства поштай, факсам, электроннай поштай ці нейкім іншым чынам. Няпоўны пакет дакументаў, ці дакументы, з якіх бачна, што яны не з'яўляюцца падставай для адкрыцця візы, не прымаюцца.
Прав ілы атрымання візы рэгулююцца Законам № 326/1999 Зб."Аб знаходжанні іншаземцаў на тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі і аб зменах некаторых законаў".
На атрыманне візы паводле § 51 п. 2 вышэй прыведзенага Закона не існуе юрыдычнага права. Рашэнне аб неатрыманні візы з'яўляецца канчатковым і яго нельга абскардзіць.
Кожны жадаючы, якому было адмоўлена ў візе, мае права атрымаць вусную інфармацыю наконт прычынаў адмовы ў рамках § 56 дадзенага Закона. На пісьмовую просьбу жадаючага можа быць дадзены пісьмовы адказ КА
Пасьля адмовы ў атрыманні візы можна адразу ж падаць новую заяву і ўсе неабходныя дакументы для атрымання візы.
Асабістыя дадзеныя заявіцеля, напісаныя ў анкеце, згодна з вышэй прыведзеным Законам могуць быць перададзены ў кампетэнтныя органы Чэшскай Рэспублікі выключна для прыняцця рашэння наконт візы.
Да ўвагі ўсіх наведвальнікаў Чэшскай Рэспублікі: уважліва сачыце за тым, каб у Ваш пашпарт на мяжы ставілі штампы ўезду і выезду.
Для кароткатэрміновых віз, што абмяжоўваюць знаходжанне ў Чэшскай Рэспублікі да 90 дзён, патрабуецца выкананне хаця б наступных умоў:
Запоўненная анкета
Сапраўдны замежны пашпарт - тэрмін дзеяння якога заканчваецца мінімум праз 90 дзён пасля заканчэння візы і ксеракопія 32-33.старонкі.
Матавы фотаздымак 3.5 х 4,5 наклеены на заяву; не прымаюцца сканіраваныя фота.
Дакумент, які пацьвярджае мэту паездкі: у працу прымаюцца толькі арыгіналы дакументаў.
Камандыроўка - арыгінал і ксеракопія запрашэння на фірменным бланку, дасланае ад гандлёвага патрнёра ў ЧР. У выпадку шматразовых паездак дадаецца дамова або кантракт аб супрацоўніцтве. Запрашэнне павінна ўтрымліваць звесткі пра дакладную мэту паездкі, інфармацыю аб месце пражывання (гатэль, адрас, тэлефон) а таксама хто арлочвае расходы, звязаныя з пражываннем. Калі расходы нясе заявіцель, неабходна дадаць сродкі для забеспячэння пражывання (пісьмо арганізацыі, якая накіроўвае яго ў паездку, копіі дарожных чэкаў ці выпіска з банкаўскага рахунку).
Турызм - ваўчар, пацвярджэнне аплаты паслуг, бронь гатэля з а абавязковым указаннем даты нараджэння, грамадзянства, нумара пашпарта заявіцеля.
Гасьцявыя паездкі - наведваньне сваякоў і знаёмых. Заявіцель падае арыгінал і копію запрашэння заверанага паліцыяй па справах іншаземцаў. Яно сапраўднае на працягу 6 месяцаў. Дадзеныя, пазначаныя ў запрашэнні, павінны супадаць з дадзенымі ў пашпарце заявіцеля.
Міжнародныя канферэнцыі, семінары, сімпозіумы, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы - заявіцель прапануе арыгінал і ксеракопію запрашэння, выдадзенага арганізатарам і афіцыйны ліст арганізацыі, якая яго накіроўвае з просьбай аб адкрыцці візы, забеспячэнне жыллём, харчаваннем, дакладныя тэрміны паездкі.
· Міжнародная медычная страхоўка, сапраўдная на тэрыторыі Шэнгена з мінімальным страхавым пакрыццём 30000 еўра.
· Пацвярджэньне фінансавай здольнасьці. Гэта можа быць даведка з месца працы з указаннем заробку, выпіска з банкаўскага рахунку, дарожныя чэкі, наяўныя грошы з разліку 56 USD ці 37 EUR на кожны дзень знаходжання ў ЧР.
Дакумент , што пацвярджае транспартнае забесьпячэнне: бронь білетаў. Калі паездка адбываецца на ўласным аўтатранспарце прыкладаюцца тэхпашпарт, вадзіцельскія правы і страхавы поліс, "зялёная карта". Пры паездцы турыстычным аўтобусам патрэбна завераная копія дамовы аб аказанні паслуг.
Іншыя дакументы могуць быць запатрабаваныя ў залежнасці ад тэрміну і характару паездкі.
Іншыя дакументы для некаторых катэгорый заявіцеляў
Дзеці да 15 гадоў - натарыяльна завераны дазвол бацькоў, калі дзеці едуць самастойна, з інфармацыяй аб тэрмінах паездкі, аб месце знаходжання за мяжой, імён прозвішчаў асобаў, якія іх суправаджюць, суправаджальнае пісьмо арганізацыі, якая іх адпраўляе за мяжу.
Студэнты -l пацвярджэнне з ВУЗа, у выпадку патрэбы даведка з працы аднаго з бацькоў з указаннем заробку за апошнія 6 месяцаў.
Безпрацоўныя і хатнія гаспадыні -l даведка з апошняга месца працы з інфармацыяй аб заробку і пасадзе, арыгінал і копія працоўнай кніжкі і такія ж дакументы + спонсарскае пісьмо з завераным подпісам ад асобы, што спансіруе паездку ў ЧР.
Прадпрыймальнікі -l арыгінал і ксеракопія рэгістрацыі, даведка аб даходах і аплаце падаткаў за апошнія 6-12 месяцаў.
Вадзіцелі (міжнародныя грузавыя перавозкі) -l вадзіцельскае пасьведчанне, тэхнічны пашпарт, ліцэнзія на перавозкі фірмы, пісьмо ад фірмы з просьбай аб адкрыцці візы і з указаннем сярэднемесячнага заробку вадзіцеля, копія працоўнай кніжкі, пісьмо аб членстве ў БАМАП, дазвол на міжнародныя перавозкі Міністэрства шляхоў зносін ЧР, копія кантракта паміж беларускай і чэшскай фірмай, медстрахоўка на вадзіцеля.
Больш падрабязна пра ўмовы падачы заявы, выдачы чэшскіх віз і знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі Вы можаце знайсці ў законах 326/1999 Зб. ,140/2001 Зб. І 222/2003 Зб.
Увага:
Згодна з чэшскім заканадаўствам любая заява павінна быць разгледжана дзяржаўнымі органамі на працягу 30 дзён. Ва ўмовах Пасольства ЧР у Беларусі пры стандартных сітуацыях мы намагаемся, каб увесь працэс разгляду заявы на візу не перавышаў сямі каляндарных дзён (напрыклад, заява, прынятая ў панядзелак, як правіла, разглядаецца да панядзелка наступнага тыдня і г.д.). З улікам колькасці разгледжаных заяў (прыкладна сто ў дзень) і агульнага працэсу, уключаючы зносіны з паліцыяй па справах іншаземцаў ЧР, узнікаюць выключэнні з гэтай сістэмы, але яны, сапраўды, з'я ўляюцца выключэннямі і разглядаюцца індывідуальна. Падача заявы на візу ні ў якім выпадку не азначае аўтаматычнага станоўчага рашэння. У гэтым працэсе задзейнічана некалькі фактараў, г.зн. некалькі незалежных устаноў разглядаюць законнасць заявы.
