Заява на выдачу чэшскай візы
22.04.2004 / 14:51 | Aktualizováno:
(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 31.12.2009 / 01:00.)
Інструкцыя па запаўненню заявы на чэшскую візу Да ведама жадаючых:: фармуляр заявы апрацоўваецца электронным чынам і ў выпадку неразбрлівага запаўнення жадаючы рызыкуе
Інструкцыя па запаўненню заявы на чэшскую візу
Да ведама жадаючых:: фармуляр заявы апрацоўваецца электронным чынам і ў выпадку неразбрлівага запаўнення жадаючы рызыкуе атрымаць візу ў больш позні тэрмін ці ўвогуле дакументы не змогуць быць апрацаваны.
Дадаткам да дадзенай інструкцыі з'яўляецца пералік кодаў дзяржаў.
І Агульныя заўвагі па запаўненню заявы
а) Заява павінна быць запоўнена разборліва друкаванымі літарамі лацінскага алфавіта. Дадзеныя ўпісваюцца ў асобныя клеткі адпаведных рубрык злева направа.
b ) Нельга запаўняць чырвоным колерам.
с) Заявіцель запаўняе ўсе рубрыкі за выключэннем тых, якія прызначаюцца для афіцыйных адзнак.
d ) Рубрыка не запаўняецца, калі жадаючы не валодае адпаведнымі дадзенымі.
e ) У выпадку выбару адпаведная клетка пазначаецца крыжыкам.
f) Дадзеныя ўпісваюцца ў адпаведныя рубрыкі. Пры недахопе месца інфармацыю запісваць на асобным лісце паперы.
g ) Памылкова напісаныя звесткі, памаркі перакрэсліваюцца гарызантальнай рысай. Правільныя дадзеныя ўпісваюцца ў астатнія вольныя клеткі рубрыкі (пры неабходнасці дапісваюцца на асобным лісце паперы і прыкладаюцца да заявы).
h ) Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя заявіцеля запаўняць у поўнай адпаведнасці з дадзенымі яго замежнага пашпарта. Імёны і прозвішчы ў адпаведнай рубрыцы аддзяляць вольнай клеткай.
І) Даты запаўняюцца без кропак і дэфісаў адпаведна дзень, месяц, год - ДДММГГГГ (напрыклад, 25 мая 1983 пішацца як 25051983).
j ) Адрас напісаць наступным чынам: код дзяржавы-горад-вуліца-нумар па парадку, напрыклад, BLR -Мінск-Багдановіча 10-25.
k ) Нумары тэлефонаў і факсаў указваць разам з кодам краіны. Код аддзяляецца ад самога нумара дэфісам, напрыклад, +37517-2421836
l ) Члены сям'і грамадзяніна ЕЗ ці Еўрапейскай эканамічнай прасторы (далей ЕЭП) не запаўняюць рубрык і, пазначаныя "*" (ступень сваяцтва да грамадзяніна ЕЗ або ЕЭП неабходна пацвердзіць адпаведнымі дакументамі).
m ) Калі ў фармуляры робіцца спасылка на шэнгенскую краіну ці на яе тэрыторыю, законы, установы шэнгенскіх дзяржаў маецца на ўвазе Чэшская Рэспубліка, яе тэрыторыя, законы, установы.
У В А Г А
У дакументах, што падаюцца на адкрыццё візы (напр.ваўчар, запрашэнне, дакумент на жыллё і інш.) ідэнтыфікацыйныя дадзеныя заявіцеля павінны поўнасцю адпавядаць яго пашпартным дадзеным. У кароткатэрміновых візах гэта тычыцца запрашэння, заверанага паліцыяй па справах іншаземцаў Чэшскай Рэспублікі і турыстычнага ваўчара.
У працу не прымаюцца дакументы , у якіх гэтыя дадзеныя (у першую чаргу, імя, прозвішча, дата нараджэння) адрозніваюцца ад пашпартных дадзеных заявіцеля.
ІІ. Інструкцыя па запаўненню асобных рубрык заявы
Нумар рубрыкі інструкцыя па запаўненню рубрыкі
1, 2, 3 запаўняць згодна пункту " h "
4 запаўняць згодна пункту "і".
5 запаўняе той, у каго такі нумар маецца ў замежным пашпарце
6а запаўняць месца нараджэння згодна замежнага пашпарта.
6б, 7, 8 пісаць код краіны згодна з пералікам кодаў краінаў.
9 не пазначаць свой пол у тым выпадку, калі жадаючы гэтага не хоча
10 указаць сямейнае становішча на сённяшні дзень.
11 пісаць імя і праз клетачку прозвішча бацькі.
12 пісаць імя і праз клетачку прозвішча маці.
13 пазначыць від пашпарта, які падаецца на адкрыццё візы.
14 запоўніць з пашпарта.
15 напісаць код краіны, прыведзены ў пашпарце ці ў пераліку кодаў.
16, 17 упісаць дадзеныя пашпарта згодна з пунктам "і".
18-ы пункт запаўняецца ў тым выпадку, калі заявіцель мае від на жыхарства ў краіне свайго пражывання. Указваецца нумар і тэрмін дзеяння адпаведнага дакумента.
19 пішацца прафесія заявіцеля ў дадзены момант.
20 паведамляюцца назва, адрас і нумар тэлефона працадаўцы, школы або інстытута.
21 паведамляецца горад наведвання ў Чэхіі. У выпадку транзіта пішацца краіна прызначэння.
22 Указаць тып візы, на якую падаецца заява - транзіт-аэрапорт, транзітная, кароткатэрміновая, для знаходжання на тэрыторыі краіны да 90 дзён, доўгатэрміновая, звыш 90 дзён.
23 За кожным разам указваць індывідуальную візу. Групавыя візы ЧР не выдае.
24 Указаць колькасць уездаў на тэрыторыю ЧР па адпаведнай візе.
25 Напісаць колькасць дзён знаходжання на тэрыторыі ЧР. Напрыклад, 9 дзён - 009.
26 указаць візы ЧР ці краінаў шэнгенскай зоны выдадзеныя толькі за апошнія тры гады. Раздзел запаўняецца наступным чынам: код дзяржавы-дата заканчэння тэрміну дзеяння візы, асобныя візы падзяляць вольнай клеткай, напр., CZE -01082004 DEU -10122003.
27 запаўняецца для транзітнай візы.
28 пазнача ецца толькі апошняе знаходжанне на тэрыторыі Чэхіі з указаннем кода CZE і дадзеных паводле пункта "і".
29 указаць мэту паездкі ў ЧР, калі сярод пазначаных у бланку адпаведнай няма, напісаць у рубрыцы "Іншая".
30 напісаць мяркуемую дату прыезду на тэрыторыю ЧР згодна пункта "і".
31 напісаць мяркуемую дату ад'езду з тэрыторыі ЧР згодна пункта "і".
32 пазначыць пункт перасячэння мяжы ЧР, у тым ліку і пры транзітнай візе.
33. указаць транспартны сродак, на якім заявіцель мяркуе прыехаць у ЧР (напр., цягнік, самалёт).
34 пазначыць суб'е кт, які запрашае, а пры магчымасці гатэль ці адрас знаходжання ў ЧР, адрас і нумар тэлефона ці факса згодна з пунктамі " j ", " k ".
35 разам з указаннем боку, што бярэ на сябе аплату дарогі і пражывання пазначыць таксама спосаб іх аплаты (напр., ваўчар, запрашэнне, авіябілет і г.д.)
36 пазначыць дадатковыя фінансавыя сродкі адпаведна указанным пунктам.
37-42 абавязкова ўпісваецца муж ці жонка і дзеці да 15 гадоў.
43 запаўняюць толькі члены сем'яў грамадзянаў ЕЗ, ЕЭП, Швейцарыі згодна пп. " h ", "і".
45 напісаць кантактны адрас пражывання заявіцеля згодна пункту " j ".
46 напісаць кантактны нумар тэлефона заявіцеля згодна пункта " k ".
47 указаць горад падачы заявы на візу, у дзяцей маладзей за 15 гадоў заяву падпісвае іх законны прадстаўнік ( як правіла адзін з бацькоў).