Наступны прыпынак – Чэшская Рэспубліка
24.05.2019 / 11:21 | Aktualizováno: 04.06.2019 / 13:03
Рашэнні аб заяўках на атрыманне візы на тэрмін звыш 90 дзён і відах на жыхарства, ў адпаведнасці з Законам № 326/1999 аб пражыванні замежных грамадзян на тэрыторыі Чэхіі, цалкам у кампетэнцыі Міністэрства ўнутраных справаў Чэшскай Рэспублікі, у прыватнасці, яго Дэпартамента па пытаннях прытулку і міграцыйнай палітыкі.
Міністэрства ўнутраных справаў Чэшскай Рэспублікі выпусціла перадад’ездны інфармацыйны пакет, прызначаны для іншаземцаў з трэціх краін, якія плануюць застацца ў Чэшскай Рэспубліцы больш чым на 90 дзён і падаць для гэтага заяву на атрыманне доўгатэрміновай візы або доўгатэрміновага віду на жыхарства. Такім чынам, інфармацыя не тычыцца грамадзян ЕС і заяўнікаў на пастаяннае пражыванне.
Příští zastávka - Česká republika (PDF, 771 KB)
Příští zastávka - Česká republika - dokumentární film