па-беларуску  по-русски  česky 

Расширенный поиск
Ссылка на статью Печать Уменьшить шрифт Увеличить шрифт

Рабочая сустрэча з прадстаўніком іўдзейскай супольнасці

У сераду 15 кастрычніка 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прайшла рабочая сустрэча, у якой прынялі ўдзел Часовы Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Томаш Крыл і старшыня Рэлігійнага аб’яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізма ў Рэспубліцы Беларусь рабін Рыгор Абрамовіч.

Падчас перамоваў быў абмеркаваны шэраг рабочых тэм, якія датычаць узаемнага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была прысвечана падрыхтоўцы сумеснага прыёму, які адбудзецца ў аўторак 11 лістапада 2025 года. Мерапрыемства пройдзе з нагоды 10-годдзя ад дня адкрыцця памятнага знака ў гонар яўрэйскіх ахвяр з чэшскіх гарадоў Прага і Брно, якія былі дэпартаваныя падчас Другой сусветнай вайны ў Мінскае гета. Прыём арганізуецца пры супрацоўніцтве мінскага пасольства Чэхіі і аб’яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізма ў Беларусі.

Pracovní schůzka na Velvyslanectví České republiky v Minsku

Pracovní schůzka na Velvyslanectví České republiky v Minsku