600 лет со дня сожжения Яна Гуса
02.07.2015 / 15:55 | Aktualizováno: 02.07.2015 / 16:10
В этом году 6 июля вся Европа отметит 600-летие со дня гибели мыслителя, реформатора и проповедника мирового масштаба – Яна Гуса.
Ян Гус - личность, известная во всей Европе. Его деятельность помогла родиться новой европейской эпохе, где ценят каждого человека и его правду. Эпохе, которая по прошествии столетий стала демократией.
Помимо прочего, Гус прославился своими семью заповедями. Знамениты его слова: «Потому, верный христианин, ищи правду, прислушивайся к правде, учись правде, люби правду, говори правду, держись правды, защищай правду до самой смерти, потому что правда тебя освободит».
По случаю юбилея проект «Ян Гус – европеец нового времени» представил интернет-платформу, где можно узнать обо всех торжественных мероприятиях в рамках проекта: www.janhus600.cz. Сайт доступен на чешском и английском языках.
Избранные цитаты магистра Яна Гуса
«Правда – лишь то, что хорошо для всех».
«Ты рожден не для себя одного, но для всего мира».
«Если будешь владеть собой, станешь настоящим королем <...> довольствуйся малым, ибо по среднему пути идти безопаснее всего».
«Не насмехайся над старшими».
«Таково учение для матерей и отцов, чтобы <...>, если ребенок совершит что-нибудь, они искали причину, по которой он это сделал, а не тут же ругались и гневались».
В связи с юблеем мы публикуем поэму белорусского поэта Е. Гучка, посвященную Яну Гусу.
Схаваны ў агні / Ян Гус/
* * *
Так збудавана на зямлі жыццё:
Калі ты Бога бок бярэш,
Табе – цыкута, крыж, агонь пякельны...
* * *
Ян Гус пратэстуе таму у свеце,
Што землю і неба
Прагнуць у чэхаў забраць.
* * *
Не станем прыцірацца мы да фарысеяў,
Бо ў Бозе хочам жыць
І аніяк не церціся ля д’ябла.
* * *
Толькі Богам
Павінны мы быць
Заваёваны.
* * *
Не трэба баяцца Рыму,
Трэба саромецца Бога,
Людскасць трэба любіць.
* * *
Так, захад супраць нас,
Але і ўсход, дзе ператворана усё у пыл,
Ніколькі нам не дапамога.
* * *
Дарэмна нам чаго чакаць з усходу,
Дзе ад патыліцы да пераносся
Ляжыць бізун ардынскі.
* * *
Не дачакацца дапамогі чашнікам ад тых,
Хто марыць каля цэбра з гараю
Жыццё сваё правесці.
* * *
Калі і прыйдзе нам з усходу “дапамога”,
То толькі цераз сотні год
І то у выглядзе, вядома, акупацыі.
* * *
Чым далей будзем мы ад Бога,
Тым больш да падардынцаў
Будзем мы падобны.
* * *
Да Бога ўзносяцца
Праз Крыж
І праз агонь.
* * *
Калі яны мяне не спаляць
Не будзе ўратавана
Чэхія мая.
* * *
Палі нас, мячом сячы,
А чэшскага духу
Уцечкі не будзе.
* * *
Небяспечней любога агню
Здрада з боку
Сваіх.
* * *
Сакрату – цыкута,
Гусу – касцёр...
А ісціне – прабівацца цераз стагоддзі.
* * *
І не Уікліфам я паланёны...
Нагледзеўся я бедаў
Сярод братоў сваіх у чэшскім свеце.
* * *
Ангельшчыну мора свабоднай зрабіла,
Чэхія ж сёння –
Мора сама.
* * *
І чэшскага ільва
Ў шакала падардынскага
Ніхто ператварыць не зможа.
* * *
Агонь для адных – пераход у абіцель Бога,
Для другіх – адправіцеляў –
Не інакш, як у пекла.
* * *
Ці рабства, ці вогнішча –
Вось і ўся сартыроўка сягоння
І Рыму, і крыжакоў.
* * *
Яны рэфаматараў паляць –
Яны абяцаюць
І далей аддана д’яблу служыць.
* * *
Я адлячу, а вы
У гэтым месцы і у іншых
Пад д’ябла будзеце пятой.
* * *
Мяне – ў агонь,
А самі –
У дзікунства.
* * *
За “Бога” і “ад Яго імя”
Не першы, не апошні
Згараю я ў агні.
* * *
Рэпетыруе Рым,
Ды дарэмна ён думае,
Што для Прагі не з’явіцца гэта іншым урокам.
* * *
Не, Богу ахвяраў такіх,
Хай ад папы яны і Рыму,
Ніколі не трэба было.
* * *
Ды лепей з агнем аб’яднацца,
Чымся, да вас прытуліўшыся,
Жыць.
* * *
Чым больш такіх агнёў,
Чым болей іскраў з іх,
Тым меней шчырасці паміж людзей.
* * *
Сёння неба ўдыхае гэты агонь,
А заўтра яно яго
Выдыхне.
* * *
Пагрэцца ля агню такога
І не стаць баязлівым і жорсткім –
Немагчыма такое.
* * *
Я гару
У царквы
Пад нагамі.
* * *
Бабулька просценькая і святая...
І д’ябал у яе душы –
Такі ж.
* * *
О, д’яблазастойлівасць...
О, Боганепранікальнасць...
О, санкта сімпліцітас...
* * *
Ні Бога, ні д’ябла,
Ні крыку натоўпу...
Адзін толькі трэск агню...
* * *
Як будуць нязломнымі чэхі,
Дык Гуса душа
І ў агні не згарыць.
* * *
Хай дух мой уздымаецца з агнем,
Абы зямля мая не асядала,
Не ператваралася у багніска і твань.
* * *
Калі б безнадзейным быў родны край,
Сябе я даўно ўжо
І сам бы спаліў.
* * *
Пройдзе для чэхаў і гэта гора,
Шчэ больш яны будуць любіць Радзіму,
Братэрства шчэ больш паміж імі будзе.
* * *
Гару, згару, як свечка...
Ды, веру, у імя маёй Айчыны!
Ды, веру, ў гонар нашага народу.
* * *
Я веру, што мы застанемся народам,
Што нас не адолее
Ні мана і ні п’янь.
* * *
Веру, будзе Чэхія садам,
Дзе славутыя людзі народаў няслаўных
Знойдуць прытулак у нас.
* * *
Мой Божа!
А можа, агонь – ад цябе мне ліўрэя?
Падзяка вялікая за яе!
* * *
Не знішчыў ваш мяне агонь,
А проста ўзяў
Ды і панёс ад вас.
* * *
Агонь не толькі з целам раз’яднае,
Але і вызываліць
Ад Рыма і чужынцаў.
* * *
Хай я гару, хай я згару,
Але ж і Рыму
Памяняцца трэба будзе.
* * *
А гэта вогнішча
Шчэ больш мне распраўляе душу,
Шчэ больш да Бога скарачае шлях.
* * *
Кожны полымя язычок –
Для мяне ёсць карэньчык
У бясконцае, бессмяротнае неба.
* * *
Чым больш агонь гарыць, чым больш пячэ,
Тым, можа, розумаў людскіх
Ён больш асветліць.
* * *
Ва ўсіх агнях, што будуць на зямлі,
Ад сёння і заўжды
Прысутнічаць я буду.
* * *
А я схаваны у агні...
І калі будзе вам і холадна, і цяжка,
Прыходзьце да мяне.
* * *
І зямлі, і вадзе, і паветру
Належыць навекі той,
Каго аддалі агню.
* * *
О Божа!
Дай супакоіцца ветру –
Агню па зямлі не разносіць хай!
* * *
Каб не было у чэхаў Гуса,
Былі б яны, відаць,
Як беларусы.