
У Мінску ў трэці раз прайшоў фестываль хрысціянскай культуры
19.09.2023 / 12:15 | Aktualizováno: 19.09.2023 / 12:27
У нядзелю 10 верасня 2023 года ў комплексе касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Заталой Горцы ў Мінску пад дэвізам “Адна культура – адно багацце” ўжо ў трэці раз прайшоў фестываль хрысціянскай культуры, у праграму якога ўвайшлі між іншага канферэнцыя, прысвечаная перакладам Святога Пісання на беларускую мову, прэзентацыя традыцыйных рамёстваў і канцэрт
У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі сотні каталіцкіх вернікаў, але таксама прадстаўнікі іншых веравызнанняў, філосафы, тэолагі і прадстаўнікі дыпламатычных місій, у тым ліку пасольства Чэхіі.
Падчас навуковай канферэнцыі, прысвечанай перакладам Бібліі на беларускую мову, значная ўвага была звернута на постаць беларускага гуманіста і ўрача Францыска Скарыны, які ў пачатку XVI стагоддзя, знаходзячыся ў Празе, ажыццявіў выданне 22 тамоў беларускага перакладу Бібліі.