Урачыстае адкрыццё выставы “Княгіня святая Людміла” ў Пінску
14.02.2023 / 11:35 | Aktualizováno: 14.02.2023 / 11:47
У нядзелю 12 лютага чэшскае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Мінску сумесна з Пінскай дыяцэзіяй Рымска-каталіцкага Касцёла адкрыла выставу “Княгіня святая Людміла” ў Пінску.
Урачыстае мерапрыемства адкрылі прамовы пасла Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаша Перніцкага і рымска-каталіцкага біскупа Пінскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі мансеньёра Антонія Дзям’янкі. У вернісажы выставы, які прайшоў у гістарычным будынку рэзідэнцыі пінскага біскупа і пінскай семінарыі, прыняло ўдзел каля сотні вернікаў, якія далі высокую ацэнку правядзенню гэтага мерапрыемства ў іх рэгіёне.
Вернісажу непасрэдна папярэднічала імша ў катэдры Унебаўзяцця Панны Марыі, падчас якой сярод іншага вернікам было растлумачана значэнне культу святой Людмілы не толькі ў Багеміі і Маравіі, але таксама ва Усходняй Еўропе.