Урачыстае ўручэнне медаля і ганаровых грамат беларускім дзецям, адзначаным у межах 50-й Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва «ЛІДЗІЦЭ 2022»
30.11.2022 / 09:46 | Aktualizováno: 30.11.2022 / 09:54
25 лістапада 2022 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія, падчас якой пасол Томаш Перніцкі ўручыў медаль і 16 ганаровых грамат беларускім дзецям, адзначаным у межах 50-й Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва «ЛІДЗІЦЭ 2022» («LIDICE 2022»).
Падчас урачыстага мерапрыемства медаль, здабыты ў межах 50-й Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва «ЛІДЗІЦЭ 2022», а таксама кветкі і падарункі атрымала Ксенія Барташ (14 год) з Гродна.
Пасля гэтага ганаровыя граматы, кветкі і падарункі атрымалі наступныя ўдзельнікі выставы: Паліна Кудлаш (14 год) і Мар’ян Жукевіч (13 год) з Гродна, Вікторыя Чабацюк (4 гады), Вера Новік (4 гады) і Косця Лабачэня (6 год) з Мінска, Яўген Ярмоленка (15 год) з Новаельні, Аліна Жарская (10 год) і Лізавета Адоцік (15 год) з Салігорска, Марыя Юргевіч (9 год), Кірыл Коўзун (9 год), Ксенія Вакульская (8 год), Паліна Магазіннікава (13 год), Арына Леўчанка (13 год), Даніэль Эль-Яфі (11 год) і Мілана Смалякова (10 год) з Віцебска, а таксама Таісія Навуменка (10 год) са Жлобіна.
Разам з узнагароджанымі дзецьмі ва ўручэнні медаля і грамат прынялі ўдзел таксама іх бацькі і педагогі.