Ушанаванне памяці чэхаславацкіх легіянераў
03.11.2022 / 09:59 | Aktualizováno: 07.11.2022 / 10:04
31 кастрычніка 2022 года ў Бабруйску з нагоды Дня ўзнікнення самастойнай чэхаславацкай дзяржавы – дзяржаўнага свята Чэшскай Рэспублікі, якое адзначалася за некалькі дзён да гэтага, – пасол Томаш Перніцкі, а таксама ваенны і ваенна-паветраны аташэ палкоўнік Лубаш Коўдэлка ўсклалі кветкі да помніка чэхаславацкім легіянерам, якія ў 1917 годзе загінулі ў гэтым горадзе праз ваенныя пакуты і хваробы.