Ушанаванне памяці яўрэяў, забітых у Мінскім гета
24.10.2022 / 12:42 | Aktualizováno: 02.11.2022 / 11:46
У нядзелю 23 кастрычніка 2022 года прадстаўнікі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь ушанавалі памяць яўрэяў з горада Брно, забітых у Мінскім гета, пасля чаго разам з прадстаўнікамі яўрэйскай супольнасці горада Мінска і дыпламатычнага корпуса прынялі ўдзел у жалобным сходзе ля мемарыяла “Яма”, які знаходзіцца непасрэдна на месцы былога гета. Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Перніцкі ўшанаваў памяць усіх ахвяр праз ускладанне кветак да двух помнікаў.
Жалобная цырымонія была таксама магчымасцю для сустрэчы з апошнімі сведкамі, якія перажылі зняволенне ў гета і яго гвалтоўную ліквідацыю ў дзіцячым узросце.


