па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту Facebook logo

Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў

Журналісты па ўсім свеце працягваюць быць мішэнямі для пераследу. У 2022 годзе колькасць зняволеных журналістаў дасягнула рэкорднага паказчыка, а больш за 50 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ было забіта пры выкананні сваіх абавязкаў толькі за гэты год.

Сёння свет прыгадвае Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў. Чэшская Рэспубліка, ЗША, Канада, Эстонія, Нідэрланды і Злучанае Каралеўства, якія разам з іншымі краінамі з’яўляюцца членамі Кааліцыі за свабоду СМІ (Media Freedom Coalition), пацвярджаюць вернасць свайму абавязацельству звяртаць увагу на парушэнні свабоды журналістаў ва ўсіх краінах і на ўсіх узроўнях.

Пакуль пераслед журналістаў не будзе спынены, усе краіны павінны прыкладаць намаганні для расследавання кожнага нападу на журналістаў і справядлівага пакарання вінаватых.