
Урачыстае адкрыццё выставы «Святая княгіня Людміла» ў Гродне
29.08.2022 / 16:00 | Aktualizováno: 29.08.2022 / 16:07
Дыпламатычнае прадстаўніцтва Чэшскай Рэспублікі ў Мінску сумесна з Гродзенскай дыяцэзіяй Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў нядзелю 14 жніўня 2022 года арганізавала ў Гродне выставу «Святая княгіня Людміла». Урачыстае мерапрыемства адкрылі прамовы пасла Чэшскай Рэспублікі Томаша Перніцкага і Яго Эксцэленцыі рымска-каталіцкага біскупа гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Вернісаж выставы адбыўся ў лямусе былога брыгіцкага кляштара (драўляным будынку – гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь), а ўдзел у ім прыняло прыблізна 150 вернікаў з Гродна, якія высока ацанілі ўзровень гэтай культурнай падзеі ў сваім рэгіёне.