Пастанова Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі аб сітуацыі ў Беларусі
11.03.2021 / 15:17 | Aktualizováno: 11.03.2021 / 16:24
Мы хочам пазнаёміць беларускую грамадскасць з тэкстам пастановы Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі ад 10 сакавіка 2021 г. аб сітуацыі ў Беларусі.
СЕНАТ ПАРЛАМЕНТА ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛІКІ
13. СПРАВАЗДАЧНЫ ПЕРЫЯД
КАМІТЭТ ПА ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАХ, АБАРОНЕ I БЯСПЕЦЫ
ПАСТАНОВА 38
8-га паседжання ад 10 сакавіка 2021 года
аб сітуацыі ў Беларусі
з прычыны выступу старшыні Паўла Фішэра, Міністра замежных спраў Томаша Петржычка, лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай і ў выніку абмеркаванняў
КАМІТЭТ
- выказвае
- занепакоенасць несуцяшальным станам у Беларусі і сыстэматычнай дыскрымінацыяй чалавечых правоў, перш за ўсё ужываннем гвалту ў адносінах да дэманстрантаў, сістэматычным злоўжываннем улады пры правядзенні судовых працэсаў і заняволеннем супраціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі;
- падтрымку прымянення санкцый супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму;
- падтрымку Святлане Ціханоўскай і ўсім людзям, якія змагаюцца за прававую дзяржаву, свабоду і дэмакратыю для Беларусі;
- імкненне і далей развіваць усебаковае супрацоўніцтва з беларускім народам, грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычна абранымі прадстаўнікамі;
- імкненне запрасіць Святлану Ціханоўскую на асабістыя перамовы ў Сенат Парламента Чэшскай Рэспублікі;
- апелюе да прадстаўнікоў Беларусі весці перамовы з апазіцыяй і падрыхтаваць правядзенне свабодных прэзідэнцкіх выбараў згодна з міжнароднымі абавязкамі, якія вынікаюць з членства ў АБСЭ;
- апелюе да Ураду Чэшскай Рэспублікі распачаць усе дзеянні для падтрымкі грамадзянскіх свабод і ўстанаўлення прававой дзяржавы ў Беларусі, настойваць на неадкладным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і падтрымліваць усіх, каму патрэбны наша салідарнасць і дапамога;
- даручае Старшыні Камітэту сенатару Паўлу Фішэру азнаёміць з гэтай пастановай старшыню Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі і Міністра замежных спраў.
Павел Фішэр , Старшыня Камітэту
Томаш Чэрнін, Завяральнік Камітэту
Фота: https://www.senat.cz/cinnost/galerie.php?aid=28109
Дзякуй за ўвагу.