Стыпендыяльная праграма Заходнечэшскага універсітэта ў г. Пльзень для студэнтаў з Беларусі

Паведамляем беларускім заяўнікам пра конкурс на атрыманне традыцыйнай стыпендыі Interstud для навучання ў Заходнечэшскім універсітэце ў г. Пльзень на навучальны год 2019/2020.

Он-лайн заяўка ((“INTERSTUD Application Form”) даступна з 1. 7. 2018 да 15. 9. 2018 года на сайце http://international.zcu.cz/en/zahranicnistudenti/Stipendijni-podpora-Interstud.html. У межах адбору Interstud у Амбасадзе Чэшскай Рэспублікі (Нагорная, 12) будзе адбывацца сумоўе з удзелам прадстаўнікоў Заходнечэшскага універсітэта. Абраныя студэнты павінны абавязкова прайсці курс вывучэння чэшскай мовы ў ЧР, інфармацыя пра час навучання з’явіцца пазней.

Больш падрабязную інфармацыю аб праграме Interstud і кантакты адказнага супрацоўніка Заходнечэшскага універсітэта можна знайсці ў дададзенай улётцы.

Дадаткі

Interstud_leták 37 KB DOCX (FILE_TYPE_DOCX) 3.07.2018