па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў прыняў удзел у адкрыцці «Дня бізнесу Беларусі» ў Брно

9 кастрычніка 2019 года намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця «Дня бізнесу Беларусі», які адбыўся ў гэтым годзе ў рамках 61-га Міжнароднага машынабудаўнічага кірмашу ў Брно. Таксама на цырымоніі адкрыцця «Дня бізнесу ў Беларусі» прысутнічалі дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі сп-р Міласлаў Сташак і намеснік Міністра прамысловасці і гандлю Чэшскай Рэспублікі сп-р Эдуард Муржыцкі.
Пасля адкрыцця «Дня бізнесу Беларусі» ў Брно адбылася рабочая сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі сп-ра Яўгена Шастакова з намеснікам Міністра прамысловасці і гандлю Чэшскай Рэспублікі сп-ром Эдуардам Муржыцкім.