
Фота: IG
Урачыстае адкрыццё чэшска-беларускага прадпрыемства CYLINDERS BEL ў Оршы
07.11.2019 / 09:51 | Aktualizováno: 07.11.2019 / 14:27
5 лістапада 2019 года ў Оршы, Віцебская вобласць, быў адкрыты чэшска-беларускі завод па вытворчасці газавых балонаў CYLINDERS BEL, які з'яўляецца даччыным прадпрыемствам чэшскай кампаніі CYLINDERS HOLDING a.s.
У цырымоніі адкрыцця новага чэшска-беларускага завода ў Оршы таксама прынялі ўдзел генеральны дырэктар CYLINDERS HOLDING a.s. сп-р Ян Светлік, намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь сп-р Сяргей Гунько і пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Перніцкі.
