
Удзел Чэхіі ў міжнароднай спецыялізаванай выставе BELAGRO 2019
14.06.2019 / 11:46 | Aktualizováno: 10.07.2019 / 13:03
Чэшская Рэспубліка традыцыйна прадставіла асобную экспазіцыю на міжнароднай спецыялізаванай выставе BELAGRO 2019, якая праходзіла ў Мінску 4 - 9 чэрвеня 2019 года.
Ва ўрачыстым адкрыцці міжнароднай спецыялізаванай выставы BELAGRO 2019 таксама прыняў удзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі Чэшскай Рэспублікі сп-р Павел Веселы, які прадставіў чэшскую выставу намесніку прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь па сельскай гаспадарцы Уладзіміру Дворніку і міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Анатолю Хацько.
З чэшскімі экспанентамі, уключаючы прадстаўнікоў такіх фірмаў, як AGRA GROUP, BAUER TECHNICS, BONAVITA, BRUNNTHALLER-CS, CBS - Czech Breeding Services, FARMET, FARMTEC, KOVOBEL і MACH DRŮBEŽ непасрэдна на тэрыторыі стэнда, прадстаўленага Чэшскай Рэспублікай, сустрэліся намеснікі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігар Брыло, Уладзімір Гракун і Іван Смільгінь.
