па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту Facebook logo

Традыцыйная чэшская піўная вечарына

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь ужо трэці год запар ладзіла “Традыцыйную чэшскую піўную вечарыну” – мерапрыемства, якое ўпадабалі многія яго ўдзельнікі. Госці вечара маглі пакаштаваць чэшскае піва і традыцыйныя пачастункі да яго, а таксама сустрэцца ў нефармальнай сяброўскай атмасферы.

У пятніцу 5 чэрвеня Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь арганізавала свецкае мерапрыемства “Традыцыйная чэшская піўная вечарына”, якое і сёлета цешылася станоўчым водгукам гасцей.

Запрашэнне да ўдзелу прынялі прадстаўнікі дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый, якія дзейнічаюць у Беларусі. Цягам вечара госці таксама мелі магчымасць азнаёміцца з выставай “Чэшскія «НАЙ-»” (Česká NEJ), на якой былі прадстаўлены цікавыя факты пра Чэхію і яе славутыя мясціны.

Прапанову традыцыйнага чэшскага піва складалі два віды гэтага напою: Pilsner Urquell і Svijany. Дапоўніў прапанову сярод іншага папулярны ў Беларусі традыцыйны бярозавік.

У праграму вечара таксама ўваходзіў чэшскі пачастунак, прадстаўлены чэшскімі сардэлькамі “шпэкачэкамі”, марынаванымі сардэлькамі “утапэнцамі”, свежым хлебам, гарчыцай і хрэнам. Сяброўская атмасфера ўсяго мерапрыемства спрыяла нефармальным гутаркам і ўмацаванню ўзаемных кантактаў.

Галерэя


Tradiční české pivní slavnosti