Удзел пасольства Чэхіі ў жалобнай цырымоніі ў Хатыні
26.03.2026 / 09:36 | Aktualizováno: 26.03.2026 / 09:38
У нядзелю 22 сакавіка 2026 года пасольства Чэхіі ў Беларусі прыняло ўдзел у жалобнай цырымоніі ў Хатыні, да якой далучыліся прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і дыпламатычных місій, якія працуюць у краіне.
У нядзелю 22 сакавіка 2026 года ў Хатыні прайшла афіцыйная памятная цырымонія, якая прыгадала 83-ю гадавіну трагедыі ў гэтай беларускай вёсцы, знішчанай у часы Другой сусветнай вайны. На працягу дня ў мемарыяле на яе месцы адбывалася ўскладанне вянкоў і кветак, да якога далучыліся прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і грамадства.
Падчас жалобнай цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычных місій, якія працуюць у Беларусі. Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь таксама ўшанавала памяць ахвяр праз ускладанне кветак.
Мемарыял “Хатынь” з’яўляецца адным з найбольш знакавых месцаў памяці пра пакуты цывільнага насельніцтва падчас Другой сустветнай вайны, а жалобныя мерапрыемствы на гэтым месцы маюць працяглую традыцыю.