Умацаванне супрацоўніцтва паміж чэшскай дыпламатычнай місіяй і яўрэйскай супольнасцю ў Мінску
16.09.2025 / 12:32 | Aktualizováno: 16.09.2025 / 12:35
11 верасня 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прайшла сустрэча Паверанага ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадара Томаша Крыла з равінам Рыгорам Абрамовічам, прадстаўніком мясцовай яўрэйскай супольнасці.
Размова была прысвечана актуальным тэмам і магчымасці правядзення сумесных мерапрыемстваў у надыходзячым перыядзе. Прайшло абмеркаванне культурных праектаў і праектаў яўрэйскай супольнасці, якія могуць паспрыяць далейшаму развіццю адносін чэшскай дыпламатычнай місіі з яўрэямі Беларусі.
Сустрэча ўяўляе сабой важнае пацвярджэнне супрацоўніцтва Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з яўрэскім рэлігійным аб'яднаннем. Абодва бакі выказалі зацікаўленасць у далейшым дыялогу і супольных ініцыятывах, накіраваных на падтрымку ўзаемапаразумення, павагі і культурнага абмену.
Пасольства цэніць гэтую магчымасць умацаваць адносіны з выразнымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і будзе рада далейшаму ўзаемадзеянню.