па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: ZÚ Minsk
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Паездка ў горад Полацк

31 ліпеня 2025 года кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Чэшскай Рэспублікі ў Мінску спадар Томаш Крыл, знаходзячыся ў адпачынку, наведаў горад Полацк, які ляжыць прыблізна ў 200 км на поўнач ад Мінска. Там ён між іншым завітаў у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр і агледзеў яго з мясцовым экскурсаводам.

Жаночы праваслаўны манастыр святой Ефрасінні ў Полацку з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбуйнейшых цэнтраў беларускага праваслаўя. Манастыр быў заснаваны ў 1125 годзе князёўнай Ефрасінняй Полацкай, якая лічыцца прапрапраўнучкай святога Уладзіміра – вялікага князя кіеўскага, які прынёс хрысціянства на ўсходнеславянскія землі. Са святой Ефрасінняй звязваецца адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк на беларускіх землях, узнікненне архітэктурнай і мастацкай школ, развіццё рамёстваў. Праславілася яна не толькі ў якасці патронкі жаночага манаства, але і як фундатарка мужчынскага манастыра.

Сярод сярэдневяковых фрэсак на сценах полацкага манастыра была знойдзена і выява чэшскага святога – Вацлава (907–935). Фрэска са славутым заступнікам чэшскіх земляў была адкрытая пад двума слаямі роспісаў у Спаса-Праабражэнскай царкве і датуецца ХІІ стагоддзем. Верагодна, гаворка ідзе пра адзіную выяву гэтага святога ў праваслаўных цэрквах на тэрыторыі Беларусі. Святы Вацлаў паказаны сярод двух іншых праваслаўных мучанікаў, кожны з якіх загінуў ад рукі свайго брата.

Комплекс манастыра прайшоў істотную рэканструкцыю. У яго склад на сённяшні дзень уваходзіць Спаса-Праабражэнская царква ХІІ стагоддзя, Свята-Ефрасінеўская царква, Крыжаўзвіжанская царква, званіца, будынкі службы сацыяльна-бытавога догляду і санітарнай сталовай, а таксама іншыя гаспадарчыя пабудовы. Часткай манастырскага комплекса з’яўляецца таксама духоўна-асветніцкі цэнтр, царкоўныя лаўкі, гасцініцы для пілігрымаў і манастырская чаёўня. Пахавальная царква ХІІ стагоддзя (на месцы якой сёння ўзнесены памятны крыж), старая трапезная (1902–1903), летні фантан (пачатак ХХ стагоддзя) і капліца (1897) да цяперашняга моманту не захаваліся.

Галерэя


Návštěva města Polock