па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Беларусь: дзеянне аднабаковага бязвізавага рэжыму працягнута да 31.12.2025 г.

Прымяненне бязвізавага парадку ўезду на тэрыторыю Беларусі для грамадзян еўрапейскіх краін, які дзейнічае з ліпеня 2024 года, працягнута да канца 2025 года.

Рэспубліка Беларусь у аднабаковым парадку ўхваліла рашэнне працягнуць дазвол на бязвізавы ўезд на сваю тэрыторыю праз аўтамабільныя і чыгуначныя пагранічныя пункты пропуску для грамадзян 38 краін Еўропы, у тым ліку Чэхіі. Адпаведнае паведамленне было апублікавана на афіцыйным інтэрнэт-сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Згаданы аднабаковы крок распаўсюджваецца на ўладальнікаў замежных пашпартоў, акрамя дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў. Бязвізавы ўезд і транзіт (у тым ліку праз пункты пропуску ў аэрапортах) дазволены да 31.12.2025 г. неабмежаваную колькасць разоў, аднак тэрмін асобнага знаходжання ў Беларусі не можа перавышаць 30 дзён са дня ўезду, а агульная колькасць дзён знаходжання ў Беларусі напрацягу каляндарнага года не можа перавышаць 90 дзён. Бязвізавы парадак транзіту дзейнічае ў выпадках перарамяшчэння праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у трэція краіны, за выключэннем Расійскай Федэрацыі.