Рабочы візіт старшыні Міжпарламенцкай чэшска-беларускай групы дружбы сп-ра Даніэля Паўласа ў Беларусь
10.01.2019 / 15:03 | Aktualizováno: 10.01.2019 / 15:06
11-14 снежня 2018 года адбыўся рабочы візіт старшыні Міжпарламенцкай чэшска-беларускай групы дружбы сп-ра Даніэля Паўласа ў Беларусь.
Падчас свайго знаходжання ў Мінску сп-р Даніэль Паўлас быў прыняты намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Баляславам Пірштуком, а таксама сустрэўся са старшынёй рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Чэшскай Рэспублікі Людмілай Ніжэвіч і членамі рабочай групы.
Дэпутат таксама сустрэўся з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Алай Ламакінай, намеснікам міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Барысам Андрасюком, са старшынёй Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімірам Улаховічам, а таксама наведаў дзіцячы дом у Ленінскім раёне Мінска і прамысловую зону "Вялікі Камень".