Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь удзельнічала ў традыцыйным перадкалядным дабрачынным кірмашы.
13.12.2018 / 13:48 | Aktualizováno: 13.12.2018 / 13:50
Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі ў нядзелю 2 снежня 2018 г. прымала актыўны ўдзел у традыцыйным перадкалядным дабрачынным кірмашы, арганізаваным Мінскім міжнародным жаночым клубам жонак амбасадараў, акрэдытаваных у Беларусі.
Супрацоўнікі Пасольсва Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прапаноўвалі ўпрыгожаныя пернікі і тыповыя чэшскія бутэрброды, прыгатаваныя супрацоўнікамі Амбасады і іх сямейнікамі. Вялікім поспехам у беларускіх і замежных пакупнікоў карысталася бехераўка, якую ласкава прапанаваў спонсар, кампанія Ян Бехер – Карлаварска бехераўка.
Супрацоўнікі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі здолелі прадаць усе чэшскія дэлікатэсы і зарабіць 1497.00 беларускіх рублёў (прыблізна 16.200 чэшскіх крон). Уся гэта сума, праз Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак амбасадараў, акрэдытаваных у Беларусі.была затым патрачана на дабрачыннасць.