па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: ZÚ
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Узнагароджанне пераможцаў 46-й Міжнароднай выставы мастацкіх твораў дзяцей «Лідзіцэ - 2018»


30 кастрычніка 2018 года ў зале для ўрачыстых падзеяў Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі адбылося вячэрняе святочнае мерапрыемства, падчас якога прызначаны пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Перніцкі ўручыў медалі і ганаровыя граматы беларускім дзецям – пераможцам 46-й Міжнароднай выставы мастацкіх твораў дзяцей «Лідзіцэ - 2018 ».

Медалі, дыпломы, кветкі і падарункі былі ўручаны Вікторыі Васіленка (15 гадоў, Віцебск) і Лагойскай дзіцячай школе мастацтваў за калекцыю фотаздымкаў.

Ганаровыя граматы, кветкі і падарункі атрымалі Крысціна Кудзелка (11 гадоў), Мікіта Грузд (15 гадоў), Ангеліна Чарнушэвіч (14 гадоў) і Максім Вашкевіч (15 гадоў) з Лагойска, Валера Клушун (9 гадоў) і Ганна Шырокая (14 гадоў) з Мар'інай Горкі, Мілена Курыла (7 гадоў, Мінск) Саша Карпачова (7 гадоў, Мазыр), Алена Заяц (13 гадоў, Наваельня), Данііл Груздаў (7 гадоў) і Мікалай Аўдзей (7 гадоў) з Салігорску, Ульяна Рабава (7 гадоў), Дар'я Калугіна (9 гадоў), Паліна Палейка (12 гадоў), Захар Ісачэнка (8 гадоў) і Іван Вайцяховіч (9 гадоў) з Віцебска.