
Святкаванне 100-годдзя з дня заснавання Чэхаславакіі ў Доме дружбы ў Мінску
29.10.2018 / 12:51 | Aktualizováno: 31.10.2018 / 12:54
4 кастрычніка 2018 г. Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі правяло ўрачысты вечар, прысвечаны стагоддзю ўзнікнення незалежнай Чэхаславакіі, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій Чэшскай Рэспублікі і Славакіі ў Мінску. Прызначаны пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаш Перніцкі ў сваёй прамове назваў важнейшыя вехі агульнай гісторыі і даў ацэнку сучаснаму стану чэшска-славацкіх узаемаадносін.
У ходзе мерапрыемства, на якім прагучалі чэшскія і славацкія музычныя і літаратурныя творы ў выкананні мясцовых артыстаў, таксама выступілі галоўны арганізатар вечара, старшыня Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова і старшыня Таварыства чэшска-беларускай дружбы Валерый Гедройц. Яны звярнулі ўвагу на кропкі судакранання ў гісторыі Чэхаславакіі і Беларусі і на іх узаемныя культурныя сувязі. Аб развіцці палітычных і эканамічных адносін сказаў начальнік упраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі Яўген Вараб'ёў.
Прызначаны пасол Томаш Перніцкі і часовы павераны ў справах Славацкай Рэспублікі Петэр Янік у сваіх прамовах, апроч іншага, успомнілі пра заснавальнікаў агульнай дзяржавы Томаша Гарыга Масарыка і Мілана Расціслава Штэфаніка. Далей за кубкам віна адбылася дыскусія з удзельнікамі сустрэчы.