
Журналісцкія стыпендыі ім. Вацлава Гавэла на радыё «Свабодная Еўропа» (RFE/RL)
10.05.2017 / 12:48 | Aktualizováno: 10.05.2017 / 13:07
Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску інфармуе беларускіх журналістаў, што, як і ў папярэднія гады, радыё «Свабодная Еўропа» (RFE/RL) пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі абвясціла конкурс на журналісцкія стыпендыі ім. Вацлава Гавэла для краін Усходняга партнёрства ЕС і Расійскай Федэрацыі.
Тэрмін для падачы заявак - 31 мая 2017 года. Фармуляр заяўкі на англійскай мове размешчаны пад гэтым артыкулам, а таксама даступны на сайтах RFE/RL і МЗС ЧР. У выбары стыпендыятаў прымуць удзел RFE/RL і МЗС ЧР.
Як і ў папярэднія гады, галоўным крытэрыем будзе якасць удзельнікаў, а не ахоп усіх краін Усходняга партнёрства ЕС і Расійскай Федэрацыі або перавага для краіны, з якой у мінулым годзе не было абрана ніводнага кандыдата. Аб выніках конкурсу кандыдаты будуць праінфармаваныя да 30 чэрвеня 2017 года.
З нецярпеннем чакаем годных кандыдатаў з Беларусі.