Курсы чэшскай мовы ў Гомелі
27.12.2016 / 14:10 | Aktualizováno: 27.12.2016 / 14:14
Па пытаннях запісу і для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 655 35 17.
У Гомелі пры падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі з 2015 года праходзяць курсы чэшскай мовы на ўзроўнях А1-В2. Заняткі вядзе носьбіт мовы. Запісацца на курсы могуць усе жадаючыя.
Па пытаннях запісу і для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 655 35 17.
Веданне чэшскай мовы дазваляе атрымліваць адукацыю ў дзяржаўных ВНУ Чэшскай Рэспублікі, навучанне ў якіх з'яўляецца поўнасцю бясплатным. Моўныя курсы накіраваны на здачу сертыфікаванага іспыту па чэшскай мове (ССЕ). Па выніках іспыту выдаецца сертыфікат, які прызнаецца навучальнымі ўстановамі і кампаніямі Чэхіі і Еўропы.