Гродзенская вобласць і Сярэднечэшскі край падрыхтуюць пагадненне аб узаемадзеянні ў сферы адукацыі, турызму і культуры.
21.09.2015 / 17:15 | Aktualizováno: 21.09.2015 / 17:17
Такая дамоўленасць была дасягнута 11 верасня 2015 г. па выніках перамоў старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова з намеснікам губернатара Сярэднечэшскага краю па пытаннях рэгіянальнага развіцця Карэлам Горчычкай.
Дэлегацыя з Чэхіі наведвала Гродзенскую вобласць з мэтай удзелу ў мерапрыемствах шматгаліновай выставы-кірмашу і інвестыцыйнага форуму "Еўрарэгіён "Нёман". Намеснік губернатара чэшскага рэгіёну адзначыў, што ў Гродзенскай вобласці дэлегацыя ўбачыла шмат магчымасцяў для прадпрымальнікаў, адзначыла добрае развіццё інфраструктуры. Абодва бакі бачаць магчымасці супрацоўніцтва ў машынабудаўнічай сферы, сельскай гаспадарцы, турызме. У прыватнасці, перад Раством прапануецца арганізаваць двухбаковы турыстычны маршрут для наведвання чэшскімі турыстамі Гродна, гродзенскімі - Чэхіі.