Курсы чэшскай мовы ў Гомелі
27.08.2015 / 13:44 | Aktualizováno: 31.08.2015 / 11:23
Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю ці запісацца на курсы, тэлефануйце на нумар: 8-029-655-35-17.
У Гомелі пры падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі ўпершыню адкрываюцца курсы чэшскай мовы на ўзроўні А1. Выкладчык - носьбіт мовы, грамадзянін Чэшскай Рэспублікі. Наведваць курсы могуць усе жадаючыя. Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю ці запісацца на курсы, тэлефануйце на нумар: 8-029-655-35-17.
Веданне чэшскай мовы дазваляе атрымліваць адукацыю ў дзяржаўных ВНУ Чэшскай Рэспублікі, навучанне ў якіх з'яўляецца поўнасцю бясплатным. Моўныя курсы накіраваны на здачу сертыфікаванага іспыту па чэшскаму мове (ССЕ). Па выніках іспыту выдаецца сертыфікат, які прызнаецца навучальнымі ўстановамі і фірмамі Чэхіі і Еўропы.