
Фестываль еўрапейскай прозы “Еўрапеана”
20.03.2015 / 09:08 | Aktualizováno: 20.03.2015 / 09:13
З 21 па 25 сакавіка ў Мінску пройдзе фестываль еўрапейскай прозы “Еўрапеана”. Празаікі і перакладчыкі з Чэхіі, Швейцарыі, Польшчы, Канады і Беларусі прадставяць літаратуру ўспамінаў і паразважаюць пра дзяцінства і юнацтва, якое прайшло на абшарах Еўропы, падзеленай жалезнай заслонай.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць Літаратурны Дом “Логвінаў”, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску, Швейцарскі культурніцкі фонд Prohelvetia, Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Чэшскі Цэнтр у Кіеве.
Праграма фестывалю:
21 сакавіка (субота). Адкрыццё фестывалю. Пасля выступу ганаровых гасцей адбудзецца прэзентацыя кнігі Патрыка Оўржэдніка (Чэхія) “Еўрапеана” з удзелам рэдактара і заснавальніка серыі “Чэшская калекцыя” Сяргея Сматрычэнкі. Вядоўца – Андрэй Хадановіч. Кнігарня “ЛогвінаЎ” (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19-й.
23 сакавіка (панядзелак). Вечарына “Маё еўрапейскае дзяцінства”. Размова пра штодзённае жыццё ў ЧССР і БССР праз прызму рамана “Моцны Жбуць” і “Полацкіх апавяданняў” з удзелам пісьменнікаў Ірэны Доўскавай (Чэхія) і Уладзіміра Арлова (Беларусь), а таксама перакладчыкаў Веранікі Бяльковіч і Сяргея Сматрычэнкі. Галерэя “Ў” (Незалежнасці 37а). Пачатак а 18-й.
24 сакавіка (аўторак). Круглы стол “Краіна мрой”. Удзельнічаюць Ірэна Доўскава (Чэхія), Ірэна Брэжна (Швейцарыя), Уладзімір Арлоў (Беларусь) і інш. Мадэратар – Сяргей Сматрычэнка. Пачатак а 15-й. Канферэнц-зала Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску (Музычны завулак 1/2).
24 сакавіка (аўторак). Прэзентацыя рамана швейцарской пісьменніцы Ірэны Брэжны “Найлепшы з усіх светаў” пра дзяцінства ў Славаччыне з удзелам аўтаркі. Інстытут імя Гётэ (Харужай 25/3). Пачатак а 19-й.
25 сакавіка (серада). Прэзентацыя рамана швейцарской пісьменніцы ірэны Брэжны “Найлепшы з усіх светаў” пра дзяцінства ў Славаччыне з удзелам аўтаркі і рэдактара Сяргея Сматрычэнкі. Кнігарня “ЛогвінаЎ” (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19-й.