Летнія школы славістыкі
19.03.2015 / 13:05 | Aktualizováno: 12.08.2015 / 15:53
Летнія школы славістыкі - гэта навучальныя курсы, якія арганізуе некалькі ВНУ Чэшскай Рэспублікі. Курсы праходзяць штогод у летнія месяцы (з ліпеня па верасень), іх працягласць - ад 2 да 4 тыдняў у залежнасці ад зместу курса, абранага арганізатарам.
Летнія школы славістыкі арганізуюцца наступнымі ўніверсітэтамі:
- Паўднёвачэшскі універсітэт у Чэшскіх Будзеёвіцах: JCU_information_2015.pdf;
- Масарыкаў універсітэт у Брно: MU_information_2015.pdf;
- Карлаў універсітэт у Празе: UK_information_2015.docx;
- Універсітэт Палацкага ў Аламоуцы: UPOL_information_2015.pdf;
- Інстытут моўнай і прафесійнай падрыхтоўкі ў Падзебрадах - адукацыйны цэнтр пры Карлавым універсітэце ў Празе: UJOP_information_2015.pdf;
- Заходнечэшскі ўніверсітэт у г. Пльзэнь: ZCU_information_2015.pdf.
Курсы прызначаныя для замежных студэнтаў, спецыялістаў (педагогаў, вусных і пісьмовых перакладчыкаў) і акадэмічных працаўнікоў у галіне багемістыкі і славістыкі, аднак адкрытыя і шырокаму колу тых, хто цікавіцца чэшскай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай. У рамках сваіх адукацыйных праграм універсітэты прапаноўваюць курсы чэшскай мовы розных узроўняў, семінары па чэшскай літаратуры, культуры і гісторыі, тэатральныя, музычныя і танцавальныя мерапрыемствы, экскурсіі, пазнавальныя паездкі і г.д.