Пачалася рэгістрацыя на сертыфікаваны экзамен па чэшскай мове
02.02.2015 / 13:32 | Aktualizováno: 12.08.2015 / 17:53
Экзамен адбудзецца 17-18 сакавіка 2015 года па адрасе: Філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса 31, каб. 222 (кабінет чэшскай мовы). Рэгістрацыя працягнецца да 16 лютага 2015 года.
Дакладныя дата і час экзамену будуць вядомыя толькі пасля заканчэння рэгістрацыі.
Рэгістрацыя і падрабязная інфармацыя: https://ujop.cuni.cz/zkousky/form/120-certifikovana-zkouska-z-cestiny-pro-cizince-cce-ceske-centrum-kyjev
Рэгістрацыя працягнецца да 16 лютага 2015 года. Пасля падачы заяўкі арганізатары звяжуцца з Вамі асабіста для ўдакладнення інфармацыі аб правядзенні экзамену.
Сертыфікаваны экзамен па чэшскай мове мае пяць узроўняў, якія адпавядаюць Агульнаэўрапейскім кампетэнцыям валодання замежнай мовай: CCE-A1 CCE-A2 CCE-B1 CCE-B2 CCE-C1. Прыняць удзел у экзамене могуць асобы, старэйшыя за 16 гадоў, якія зацікаўлены ці маюць патрэбу ў праверцы ўзроўню валодання чэшскай мовай. Сертыфікат аб паспяховай здачы экзамену выдаецца на дзвюх мовах, чэшскай і англійскай, і прызнаецца многімі працадаўцамі ў Чэшскай Рэспубліцы і за мяжой, а таксама некаторымі ВНУ.
Цана: A1-130€, A2-140€, B1-160€, B2-170€, C1-200€.
Кантактны тэлефон Пасольства Чэшскай Рэспублікі: 226-52-43 або 226-52-44.