Візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілана Экерт ў Барысаў
28.01.2015 / 15:41 | Aktualizováno: 28.01.2015 / 15:50
22 студзеня 2014 года адбыўся другі працоўны візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілана Экерта ў Барысаў.
Падчас візіту Мілан Экерт сустрэўся са старшынёй Барысаўскага райвыканкама У.У. Мірановічам і прыняў удзел у адкрыцці выставы работ чэшскага фатографа Марціна Странкі ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева. Па выніках візіту Пасол высока ацаніў вынікі супрацоўніцтва з Барысаўскім рэгіёнам і перспектывы далейшых плённых узаемаадносін з Чэшскай Рэспублікай як у эканамічнай, так і ў культурнай сферы.