Запрашэнне да ўдзелу ў 43-й Міжнароднай выставе дзіцячай творчасці «Лідзіцэ-2015»
28.01.2015 / 15:26 | Aktualizováno: 28.01.2015 / 15:35
Прыём работ ажыццяўляецца да 28 лютага 2015 года.
Мемарыял «Лідзіцэ» пад эгідай Міністэрства культуры ЧР, Міністэрства адукацыі, моладзі і спорту ЧР, Міністэрства замежных спраў ЧР, Чэшскай камісіі па справах ЮНЕСКА і Чэшскіх цэнтраў аб'яўляе прыём работ для ўдзелу ў 43-й Міжнароднай выставе дзіцячай творчасці для дзяцей 4 - 16 гадоў «Лідзіцэ-2015».
Выстава была ўпершыню арганізавана ў 1967 годзе ў памяць дзяцей-ахвяр з чэшскай вёскі Лідзіцэ, забітых нямецкімі нацыстамі, і іншых дзяцей, якія загінулі ў ваенных канфліктах. Яна набыла міжнародную вядомасць і стала адной з найбуйнейшых выстаў дзіцячай мастацкай творчасці ў Еўропе і ў свеце. У апошнія гады на выставу дасылаецца больш за 25000 работ з больш чым 60 краін па ўсім свеце.
Тэма гэтага года - «Святло». Дапушчальныя тэхнікі: малюнак (жывапіс, графіка), фатаграфія, кераміка, камбінаваная тэхніка (метал, кераміка, дрэва, шкло, тэкстыль, папера). Прыём работ ажыццяўляецца да 28 лютага 2015 года.
Падрабязная інфармацыя: http://www.mdvv-lidice.cz/ru/aktualnyj/vyzov/