Святкаванне Дня Святога Мікулаша
08.12.2014 / 09:04
|
Aktualizováno:
23.01.2015 / 09:08
5 снежня 2014 года ў двары Пасольства ЧР у Мінску адбылося святкаванне Дня Святога Мікулаша.
З традыцыйнай прамовай выступіў пасол ЧР Мілан Экерт. Мікулаш, анёл і чорт уручылі падарункі і цукеркі дзецям дыпламатаў і дзецям з дзіцячых дамоў. Свята суправаджалася каляднымі і чэшскімі народнымі песнямі ў выкананні мясцовага народнага калектыву «Сунічка».