З нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін адбылася тэлефонная размова міністра Шварцэнберга з беларускім міністрам
З нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Чэшскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь 17.12.2012 г. адбылася тэлефонная размова Міністраў замежных спраў Чэшскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь Карла Шварцэнберга і Уладзіміра Макея.
Міністры прыйшлі да згоды адносна важнасці ўзаемных зносін і выказалі зацікаўленасць у іх пашырэнні не толькі на двухбаковым узроўні, але і на ўзроўні Еўрасаюза. Міністр Шварцэнберг зноў паўтарыў аб зацікаўленасці Чэшскай Рэспублікі ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў рамках Усходняга партнёрства, абодва міністры прыйшлі да згоды адносна важнасці Усходняга партнёрства.
Абмяркоўвалася таксама нездавальняючая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, у тым ліку пытанне аб палітычных зняволеных.
Нягледзячы на некаторыя рознагалоссі ў поглядах, абодва бакі пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці чэшска-беларускіх адносін і адносін паміж ЕС і Беларуссю, а таксама пацвердзілі двухбаковую зацікаўленасць ва ўмацаванні дыялогу.